Следчым камітэтам вынесена пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага Станіслава Лупаносава — былога супрацоўніка ГУБАЗіК МУС.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам па арт.352 (несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды) Крымінальнага кодэкса.
Пракурорам санкцыянавана прымяненне да абвінавачанай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Ён абвешчаны ў вышук. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Звязда, 26 красавіка 2021