Ленінскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па фактах загадзя ілжывых паведамленняў аб небяспецы (ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса), якія ўтрымлівалі інфармацыю аб мініраванні чатырох сярэдніх школ у Мінску.
Праваахоўнымі органамі прынятыя меры па забеспячэнні бяспекі людзей: больш за тры тысячы навучэнцаў і работнікаў школ былі эвакуяваныя. На месцы здарэнняў выбывалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Ні на адным з аб`ектаў выбуховых прыладаў не выяўлена.
У цяперашні час праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ўсталёўваюцца абставіны здарэння.
Звязда, 27 красавіка 2021