"На сённяшні дзень можна з упэўненасцю гаварыць аб стварэнні ў Беларусі касмічнай галіны, у якой задзейнічана больш за 20 навуковых і вытворчых арганізацый, дзе атрымалі работу амаль 4 тыс. кваліфікаваных спецыялістаў, сфармавана буйная стратэгічная сістэма даследаванняў космасу", - адзначыў старшыня.
Ён падкрэсліў, што беларускія навукоўцы і вытворцы яшчэ з часоў Савецкага Саюза актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новых матэрыялаў, оптыкі, электронікі, інфармацыйных тэхналогій касмічнага прымянення. У Акадэміі навук створана і паспяхова функцыянуе Агенцтва па касмічных даследаваннях, сфармавана моцная каманда спецыялістаў.

Акадэмік паведаміў, што асноўным партнёрам Беларусі ў рамках супрацоўніцтва ў касмічнай сферы з`яўляецца Расія. "З задавальненнем можна адзначыць высокі ўзровень беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Падпісанае ў 2011 годзе паміж урадамі дзвюх краін пагадненне аб супрацоўніцтве па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах стварыла прававую аснову такога супрацоўніцтва. Высока ацэньваюцца вынікі шматгадовай плённай сумеснай дзейнасці расійскіх і беларускіх навукоўцаў і спецыялістаў па стварэнні і эксплуатацыі касмічнай тэхнікі, рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы. За шматгадовы перыяд супрацоўніцтва склалася ўстойлівая расійска-беларуская навукова-тэхнічная і вытворчая кааперацыя ў касмічнай сферы", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.
Старшыня Прэзідыума НАН таксама паведаміў, што паспяховая рэалізацыя пяці праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы, заказчыкам якіх ад Беларусі выступала Акадэмія навук, стала тэхналагічнай асновай Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі.
9 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
9 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА