https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: Больш за 55 працэнтаў беларускіх сем’яў цалкам задаволены жыллёвымі ўмовамі


На пачатак 2021 года больш за палову беларускіх сем’яў былі цалкам задаволены жыллёвымі ўмовамі. Аб гэтым сведчаць даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярод апытаных дамашніх гаспадарак 55,4 працэнта адказалі, што цалкам задаволены жыллёвымі ўмовамі, 29,6 працэнта сказалі, што «хутчэй задаволены». «І так, і не» адказалі 6,4 працэнта апытаных, «хутчэй не задаволены» — 6,2 працэнта, «зусім не задаволены» — 2,4 працэнта. Пры гэтым настроі гарадскіх і сельскіх жыхароў крыху адрозніваюцца. Сярод першых цалкам задаволеных жыллёвымі ўмовамі больш — 58,1 працэнта, сярод вяскоўцаў — 46,2 працэнта. Хутчэй задаволены 27,7 працэнта жыхароў гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу і 36 працэнтаў жыхароў сельскай мясцовасці.

Акрамя таго, карціна мяняецца ад рэгіёна да рэгіёна. Так, у Брэсцкай вобласці і сталіцы цалкам задаволеных умовамі пражывання менш — 49,3 працэнта і 49,7 працэнта адпаведна. Затое ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях такіх больш — 62,7 працэнта і 63,9 працэнта адпаведна. У астатніх цалкам задаволены ад 53 да 59 працэнтаў рэспандэнтаў. Пры гэтым адказ «хутчэй не задаволены» далі 10,7 працэнта мінчан, 5,8 працэнта жыхароў Брэсцкага рэгіёна, 5,2 працэнта — Віцебскага, 5,9 працэнта — Гомельскага, 3,7 працэнта — Гродзенскага, 4,4 працэнта — Мінскага і 4 працэнты — Магілёўскага.

Большасць сем’яў таксама адзначаюць, што забяспечаны асноўнымі неабходнымі для жыцця прадметамі. Прыкладна з 2009 года стабільна больш як у 98 працэнтаў дамашніх гаспадарак ёсць тэлевізар. Халадзільнікі ёсць у 99,9 працэнта рэспандэнтаў, пральныя машыны-аўтаматы — у 92,4 працэнта, электрапыласосы — у 87,2 працэнта, мікрахвалевыя печы — у 76,4 працэнта. Пасудамыйкі набылі пакуль толькі 5,6 працэнта сем’яў, а музычныя цэнтры ёсць у 13,1 працэнта. Што нядзіўна, калі большасць аддае перавагу слуханню музыкі з тэлефона ў навушніках або ж з персанальнага камп’ютара (наяўнасць такога адзначана ў 71,2 працэнта дамашніх гаспадарак).

Звязда, 13 сакавіка 2021
 
Дата публикации:13.03.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Статистика Качество жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме