https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя: сфера аховы здароўя гатова да трэцяй хвалі COVID-19


Сфера аховы здароўя гатова да трэцяй хвалі COVID-19. Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на адкрыцці кабінета КТ у Калінкавіцкай ЦРБ.
Дзмітрый Піневіч падкрэсліў у сувязі з гэтым важнасць прафілактыкі: захавання сацыяльнага дыстанцыравання, масачнага рэжыму, апрацоўкі рук. "Важна прытрымлівацца гэтых рэкамендацый не толькі ў паліклініках і бальніцах, але і ў месцах агульнага карыстання: транспарце, магазінах, гандлёвых цэнтрах і інш.", - дадаў ён.

Другі важны кампанент, паводле слоў міністра, - вакцынацыя. "Вакцына паступае, і яе аб`ёмы будуць павялічвацца. Заклікаю ўсіх да вакцынацыі. У лячэбных установах адкрыты спецыяльныя пункты, ідзе запіс", - расказаў Дзмітрый Піневіч.

У кіраўніка сферы на гэты момант няма хвалявання наконт забеспячэння ўстаноў і насельніцтва СІА і іншымі сродкамі, уключаючы антысептыкі. Па панядзелках у 8.30 кожны рэгіён удакладняе сітуацыю з запасамі неабходнага. Цяпер яны разлічаны на 2-2,5 месяца і пастаянна папаўняюцца.

"Мінімум раз у тыдзень у кожнай вобласці звяраем гадзіннікі з усімі раёнамі па відэаселектары. Неабходныя прэпараты таксама ёсць, кіслародная гаспадарка працуе, усё трымаем на кантролі. Але паўтаруся: кожны з нас павінен адказна ставіцца да свайго здароўя, а таксама берагчы адзін аднаго, асабліва бацькоў", - адзначыў міністр аховы здароўя.

8 красавіка 2021, Калінкавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме