https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завершана расследаванне справы аб незаконным абароце забароненых рэчываў у дачыненні да Цімы Беларускіх


Маскоўскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце забароненых рэчываў, паведамілі ў тэлеграм-канале СК.
Па дадзеных следства, ноччу 6 студзеня ў памяшканні аднаго з гульнявых клубаў у Мінску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 22-гадовы малады чалавек, пры асабістым вобшуку ў якога знойдзены небяспечны наркатычны сродак — гашыш масай 0,4 г. Акрамя гэтага, у ходзе асабістага ператрусу ў яго было таксама канфіскавана парашкападобнае рэчыва белага колеру масай 0,03 г, якое, згодна з заключэннем экспертызы, з`яўляецца амфетамінам.

Па выніках расследавання дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе закладу. Расследаванне завершана. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Раней афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская пацвердзіла, што гэта быў выканаўца Ціма Беларускіх.

Звязда, 16 сакавіка 2021
 
Дата публикации:16.03.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Тима Белорусских
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме