Дакументам спрашчаецца парадак адчужэння грамадзянамі прыналежных ім жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах і гарадах раённага падпарадкавання, якія былі пабудаваны да 8 мая 2003 года (даты ўступлення ў сілу закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю"). Адчужацца такія дамы могуць без наяўнасці правазасведчвальных дакументаў на іх пры ўмове ўнясення звестак аб жылых дамах у пагаспадаркавую кнігу сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта альбо іх узвядзення на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасці з заканадаўствам (незалежна ад дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на гэтыя ўчасткі).
Рэгістраваць дагаворы адчужэння будуць выканкамы па месцы знаходжання жылых дамоў без спагнання платы, а афармляць правазасведчвальныя дакументы на іх і зямельныя ўчасткі павінны будуць пакупнікі.
Указам таксама забяспечваецца стварэнне ўмоў для ўключэння ў абарот жылых дамоў, якія пустуюць тры гады і больш або знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама займаемых імі зямельных участкаў. Прадугледжаны адпаведны алгарытм работы выканкамаў па выяўленні такіх дамоў і ўключэнні іх у Адзіны рэестр пустуючых дамоў. Доступ да гэтай базы даных будзе прадастаўляцца зацікаўленым на бязвыплатнай аснове.
Пустуючыя жылыя дамы, прызнаныя судом безгаспадарнымі і перададзеныя ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, змогуць прадавацца выканкамамі на аўкцыёнах па рыначным кошце з магчымасцю паэтапнага зніжэння цаны да адной базавай велічыні. Аблвыканкамы надзяляюцца правам вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх пустуючыя дамы могуць быць прададзены адразу за адну базавую велічыню. Пакупніку такога дома па яго заяве прадастаўляецца растэрміноўка аплаты на тэрмін да трох гадоў без індэксацыі плацяжоў.
Знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў не вышэйшых за два паверхі дапускаецца без распрацоўкі адпаведнай праектнай дакументацыі.
24 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА