Па яго словах, Беларусь адна з нямногіх краін, якая вытрымала ва ўмовах рэалізацыі самага жорсткага сцэнарыя.
«Як бы ні хацелася закулісным гульцам, пік пратэснай актыўнасці пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця і ідзе па шляху далейшага развіцця. Але ўрокі мінулага і дадзеныя, якія паступаюць у КДБ з разнастайных крыніц, у тым ліку ад нашых замежных партнёраў сведчаць пра тое, што час расслабляцца не прыйшоў», — дадаў старшыня КДБ.
Паводле яго інфармацыі, на тэрыторыі замежных краін сфармаваны структуры, у якіх пры фінансавай падтрымцы фондаў і спецслужбаў, канцэнтруюцца беглыя, прайдзісветы і здраднікі.
«Найбольш значныя падрыўныя цэнтры функцыянуюць у Вільнюсе і Варшаве. Дакладна ўстаноўлена, што ў іх укладзены значныя фінансавыя рэсурсы, якія павінны быць безумоўна адпрацаваны. У іншым выпадку, запыт з боку куратараў будзе жорсткі», — заявіў Іван Тэртэль.
Як ён адзначыў, некаторыя з прадстаўнікоў дэструктыўных сіл пераступаюць «чырвоную рысу», пераходзячы да тэрору.
У КДБ ёсць інфармацыя пра намеры здзяйснення актаў тэрарыстычнага кірунку на тэрыторыі краіны.
«У цэлым, падкрэсліваю, яны гатовыя на ўсё, на любыя злачынствы, не шкадуюць ні жанчын, ні дзяцей», — дадаў кіраўнік ведамства.
Іван Тэртэль падкрэсліў, што спецслужбы і праваахоўнікі краіны маюць неабходныя рэсурсы і кампетэнцыі для аховы грамадзян.
«Упэўнены, што тыя, чые прозвішчы вядомыя, але па зразумелых прычынах мною не называліся, зараз уважліва мяне слухаюць. Хацеў бы папярэдзіць іх і замежных куратараў, што мы будзем дзейнічаць жорстка, у адпаведнасці з міжнароднай практыкай па прадухіленні падобнага роду злачынстваў, працуючы на папярэджанне», — сказаў старшыня КДБ.
Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 11 лютага 2021
Звязда, 11 лютага 2021