Прырост за суткі склаў 1 322 выпадкі.
268 530 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравела 1638 пацыентаў.
Усяго праведзена 4 790 333 тэсты на каранавірус.
Памерла 1 912 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 111 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28 млн заражаных, Індыя — больш за 10,9 млн, Бразілія — больш за 10 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 21 лютага 2021