https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэакцыя на выбары Прэзідэнта Беларусі была палітызаванай - Мінабароны


Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
Брыфінг начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава перад ваеннымі аташэ, акрэдытаванымі пры Міністэрстве абароны Беларусі, прайшоў у Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску. Тэма брыфінгу - "Актуальныя пытанні ваеннай палітыкі, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". 

Мінулы год азнаменаваўся мерапрыемствамі ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. "Мы шануем подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рашуча выступаем супраць спроб змяніць нашу гісторыю, навязаць іншыя стэрэатыпы", - адзначыў Алег Воінаў.

Паводле яго слоў, у 2020 годзе ўплыў на стан міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва аказалі пандэмія і непаважлівае стаўленне шэрага дзяржаў да волевыяўлення беларускага народа. "Рэакцыя на выбары Прэзідэнта Беларусі была палітызаванай і не накіравана на развіццё добрасуседскіх адносін", - падкрэсліў начальнік дэпартамента. Існуючая сітуацыя (сукупнасць знешніх і ўнутраных пагроз бяспекі) запатрабавала пераацэнкі ваенна-палітычнай абстаноўкі.

Прыведзены факты планамернага разгортвання еўрапейскага сегмента сістэмы ПРА, пачатку функцыянавання ў Польшчы аператыўнай групы штаба 5-га АК СВ ЗША і стварэння інфраструктуры, якая забяспечвае размяшчэнне да 20 тыс. амерыканскіх ваеннаслужачых, узмацнення разведвальнай актыўнасці і павышэння інтэнсіўнасці палётаў стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі ВПС ЗША, дэстабілізуючага фактару вучэння "Абаронца Еўропы - 2020". Даведзена, што ў выпадку прадаўжэння краінамі Захаду палітыкі эскалацыі напружанасці Беларусь пакідае за сабой права зрабіць у 2021 годзе шэраг дадатковых крокаў у галіне нацыянальнай бяспекі.

Ваенныя аташэ таксама атрымалі інфармацыю аб працэсе будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі ў 2020 годзе. Асноўнае мерапрыемства падрыхтоўкі ў гэтым годзе - сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2021" - пройдзе як у Беларусі, так і ў Расіі. У рамках аператыўна-стратэгічнага вучэння АДКБ "Баявое братэрства-2021" запланавана правядзенне: на тэрыторыі Расіі вучэнні "Непарушнае братэрства-2021", Таджыкістана - "Узаемадзеянне-2021", "Пошук-2021", "Эшалон-2021".

Даведзена пазіцыя Беларусі аб неабходнасці канкрэтных і неадкладных дзеянняў па вяртанні ў канструктыўнае рэчышча міжнароднага ўзаемадзеяння ў інтарэсах умацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, прапанаваны канкрэтныя меры па рэалізацыі гэтых дзеянняў. Выказана ўдзячнасць Мінскай асацыяцыі ваенных аташэ за дапамогу, аказаную беларускім Узброеным Сілам у барацьбе з COVID-19, і персанальна прадстаўнікам Кітайскай Народнай Рэспублікі, Азербайджанскай Рэспублікі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаных Штатаў Амерыкі.

На гэты час Беларуссю актыўна вывучаюцца магчымасці задзейнічання свайго міратворчага патэнцыялу. У якасці прыкладу прыведзена ўзаемадзеянне з Італіяй. "Мы гатовы да пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы і чакаем вашых прапаноў", - адзначана падчас брыфінгу.

Кардынальнага ўплыву на Узброеныя Сілы Беларусі каранавірусная інфекцыя не аказала. Узровень захваральнасці ваеннаслужачых супастаўны з узроўнем захваральнасці грамадзянскага насельніцтва. Пры гэтым вакцынацыя беларускіх ваеннаслужачых пачалася ўжо. Пандэмія не аказала таксама ўплыву і на стан бюджэту Узброеных Сіл. На іх утрыманне ў 2021 годзе прадугледжана выдзяленне 1,03 працэнта ад ВУП. Пры гэтым сфармаваны на 2021 год бюджэт Узброеных Сіл дае магчымасць забяспечыць гарантаванае фінансаванне абавязковых расходаў.

Беларусь праводзіць ясную і прадказальную ваенную палітыку. Базіс гэтай палітыкі - дыялог, а таксама апора на свой ваенны патэнцыял і калектыўную бяспеку.

Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны "Супрацоўніцтва. Давер. Бяспека".

22 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:438
 
Ключевые слова:
Военная политика Выборы в Беларуси Национальная безопасность Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме