https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўсіх гарадах Беларусі людзі адчуваюць сябе абароненымі


Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у інтэрв`ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.
"Маё меркаванне, як грамадзяніна, бацькі, мужа, як чалавека, які жыве ў грамадстве, такое, што на сённяшні дзень ва ўсіх гарадах рэспублікі, а не толькі ў Мінску, людзі адчуваюць сябе абароненымі. Да нас вельмі шмат людзей звяртаюцца па розных пытаннях, нават па тых, якія не зусім датычацца міліцыі. Але мы рэагуем на ўсё і даволі аператыўна, калі да нас звяртаюцца людзі, значыць, мы ім патрэбны", - сказаў кіраўнік ведамства. Ён падкрэсліў, што сёння абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем, арганізуецца бяспека грамадзян і ахова грамадскага парадку на вуліцах гарадоў Беларусі.

Міністр адзначыў, што задачы, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў, нязменныя вось ужо шмат гадоў. Гэта забеспячэнне бяспекі грамадзян і ахова іх маёмасці.

"Так, аператыўная абстаноўка ў краіне мянялася, адбыліся пэўныя падзеі ў жніўні мінулага года. Тады мы больш удзялялі ўвагі арганізацыі грамадскай бяспекі і парадку на вуліцах, але супрацоўнікі органаў унутраных спраў, нягледзячы на вялікую нагрузку і групавыя парушэнні грамадскага парадку, прадаўжалі выконваць усе задачы, якія стаяць перад міліцыяй", - дадаў ён.

Што датычыцца інфармацыйнай бяспекі, Іван Кубракоў паведаміў, што ў Беларусі створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з кіберзлачыннасцю.

"Ва ўпраўленні працуюць супрацоўнікі, якія вучацца менавіта процідзеянню такім злачынствам, для гэтага яны праходзяць спецыяльную падрыхтоўку. Мы даволі паспяхова рэагуем на такія злачынствы", - падкрэсліў міністр.

1 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Правопорядок Криминал Информационная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме