https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таццяна Рунец: У Беларусі падтрымка сям`і з`яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі


Асаблівая ўвага — да шматдзетных сем`яў. Іх звароты, пытанні і праблемы заўсёды знаходзяць разуменне ў членаў верхняй палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Каб высветліць сітуацыю, аб`ектыўна разабрацца ў праблемах мінскай шматдзетнай сям`і, член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец была вымушана правесці спецыяльную нараду. Нагода — зварот галавы гэтай сям`і з просьбай пасадзейнічаць у пастаноўцы яе на ўлік менавіта як шматдзетнай. Да размовы былі запрошаны прадстаўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацый Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы.

Удзельнікі нарады дэталёва вывучылі ўзнятыя ў звароце пытанні, абмяняліся думкамі, выказалі свае пазіцыі і разгледзелі магчымыя шляхі вырашэння жыллёвай праблемы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Сям`і былі прапанаваны варыянты пастаноўкі яе на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў.

У ходзе пасяджэння Таццяна Рунец нагадала, што ў Беларусі падтрымка сям`і з`яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Бо сям`я ў нас — аснова захавання і развіцця беларускай нацыі, сказала сенатар.

Клопатам аб шматдзетных сем`ях была прасякнута рабочая паездка ў Гродзенскую вобласць старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Лісковіча. У прыватнасці, у Слонімскім раённым выканаўчым камітэце ён правёў прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў. Сустрэчы адбыліся ў рамках работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

Частка наведвальнікаў паставіла пытанні, якія датычацца падтрымкі шматдзетных сем`яў, выкарыстання мацярынскага капіталу, давання льгот выпускнікам профільных класаў пры паступленні ў ВНУ і іншыя.Напрыклад, сям`я, у якой 10 сваіх і прыёмных дзяцей, жыве ў добраўпарадкаваным катэджы плошчай больш за 300 кв. м. Пры гэтым ёсць жаданне і магчымасць прыняць на выхаванне больш дзяцей, але заканадаўствам абмежавана максімальная колькасць выхаванцаў. З-за гэтага не атрымалася ўзяць у сям`ю дваіх сірот — брата і сястру.

На думку Віктара Лісковіча, у такіх сітуацыях неабходна ісці насустрач. Паводле яго слоў, сенатары будуць працаваць над тым, каб унесці адпаведныя змяненні ў нарматыўныя акты. Калі ёсць жаданне, магчымасць, дазваляюць умовы, то чаму б не дапамагчы гэтай сям`і зрабіць добрую справу, задаўся пытаннем сенатар.

Яшчэ адно цікавае і злабадзённае пытанне паставіла маці пяцярых дзяцей са Слоніма. Падчас прыёму яна акрэсліла праблему, якая яе хвалюе: статус шматдзетнай сям`я страчвае, напрыклад, калі старэйшаму дзіцяці спаўняецца 18 гадоў. Але многія з дзяцей вучацца ў каледжах і ўніверсітэтах, таму, калі гэта магчыма, варта было б захоўваць статус шматдзетнай сям`і на час вучобы дзяцей, — адзначыла яна.

Гэта пытанне, паабяцаў старшыня Пастаяннай камісіі, будзе прапрацавана з зацікаўленымі ведамствамі.

Аўтар: Леанід Тугарын
Звязда, 25 лютага 2021
 
Дата публикации:25.02.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Семейный капитал Демография Многодетная семья Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме