Прырост за суткі склаў 1 933 выпадкі.
206 676 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 176 пацыент.
Усяго праведзена 4 238 864 тэсты на каранавірус.
Памерлі 1 573 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 94,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 24 млн заражаных, Індыя — больш за 10,5 млн, Бразілія — больш за 8,3 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 16 студзеня 2021