Прырост за суткі склаў 1923 выпадкі.
175 147 чалавек больш не хварэе. За суткі выздаравелі 3246 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 988 420 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 424 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 83,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 20,2 млн заражаных, Індыя — больш за 10,2 млн, Бразілія — больш за 7,6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 31 снежня 2020