Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на святочнай цырымоніі запуску адзначыў, што газіфікацыя глыбінкі сярод іншага паспрыяе замацаванню тут маладых кадраў і стварэнню новых працоўных месцаў, актывізацыі бізнесу.
Паводле інфармацыі «Віцебскаблгаза», за апошнія дваццаць гадоў у вобласці пракладзена амаль 6 тысяч кіламетраў газаправодаў, пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу больш за 200 тысяч кватэр у каля 350 населеных пунктах.
На даступнасць прыроднага газу для жыхароў сельскіх населеных пунктаў накіраваны Указ Прэзідэнта ад 2 чэрвеня 2006 года № 368, паводле якога на будаўніцтва вулічных размеркавальных газаправодаў для спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі прадугледжана падтрымка дзяржавы на суму да 70 % ад кошту работ. Грамадзяне таксама могуць скарыстацца льготнымі крэдытамі, якія выдаюцца «Беларусбанкам» на тэрмін да 2 гадоў пад 3 % гадавых.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 31 снежня 2020
Звязда, 31 снежня 2020