Першы маленькі беларус Новага 2021-га з’явіўся на свет у Віцебскім абласным радзільным доме.
Усяго ў вобласці за ноч нарадзіліся трое дзяцей - 2 хлопчыкі і 1 дзяўчынка.
У Мінску - 7 дзяцей, з іх адзін хлопчык. У Мінскай вобласці - 8 (5 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі).
У Брэсцкай - 10 дзяцей, з іх 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.
У Гродзенскай - 7 дзяцей: 3 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі.
У Гомельскай - 9 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.
У Магілёўскай - 5 дзяцей - адзін хлопчык і 4 дзяўчынкі.
У РНПЦ «Маці і дзіця» ў навагоднюю ноч спецыялісты дапамаглі з`явіцца на свет чатыром малым - аднаму хлопчыку і тром дзяўчынкам.
Звязда, 1 студзеня 2021