Прырост за суткі склаў 1 941 выпадак.
204 500 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 054 пацыента.
Усяго праведзены 4 216 095 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 564 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 91 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,95 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 23,1 млн заражаных, Індыя — больш за 10,4 млн, Бразілія — больш за 8 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 15 студзеня 2021