https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ў 2021 годзе плануецца накіраваць на будаўніцтва 1,6 тыс. шматдзетных сем`яў


Аб гэтым паведаміў 16 студзеня ў ходзе прамой тэлефоннай лініі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак.
У Мінску ў 2021 годзе плануецца накіраваць на будаўніцтва жылля 1,6 тыс. шматдзетных сем`яў з ліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. 

"У мінулым годзе накіравалі 4,2 тыс. сем`яў на будаўніцтва жылля. Калі такімі тэмпамі будзем рухацца, разлічваем, што хутка падыдзем да агульнай чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку на прадпрыемствах, - сказаў Дзмітрый Мікулёнак. - У гэтым годзе ў нас планы па накіраванні шматдзетных - 1,6 тыс. сем`яў. І выходзім на выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы - накіроўваць на працягу года з моманту пастаноўкі на ўлік".

Ён дадаў, што не ўсе сем`і пагаджаюцца з прапановамі горада, хоць выбар ёсць прыкладна з 6-7 варыянтаў. "Каля 800 сем`яў адмовіліся ад будаўніцтва па розных прычынах. Некага раён не задавольвае, некага плошча, кошт квадратнага метра, - дадаў Дзмітрый Мікулёнак. - Мы прапаноўваем і вялікія кватэры, і па дзве адна- і двухпакаёвыя, варыянтаў хапае. У нас на размеркаванне ў канцы мінулага года было 6 тыс. кватэр. І яшчэ каля 1 тыс. перайшлі на гэты год".

Попытам карыстаюцца і індывідуальныя жылыя дамы, такія як у Зацені. Усе, што там былі ўведзены ў мінулым годзе для шматдзетных, былі размеркаваны. "У Сокале ў нас таксама індывідуалка будзе будавацца, даволі прывабная. У першую чаргу будзем прапаноўваць шматдзетным. Калі яны будуць адмаўляцца, дадзім магчымасць і астатнім з ліку маючых патрэбу. Гэта значыць, пераходзім у агульную чаргу", - адзначыў першы намеснік старшыні выканкама.

"Наша задача - як мага больш варыянтаў даць на выбар - пачынаючы ад Сухарава і заканчваючы Сокалам. Кожны выбірае, што яму даспадобы. Жыллё эканом-класа ў бягучым годзе будзем прапаноўваць на вул. Ангарскай у Заводскім раёне. Хто даражэй жадае - тым таксама ёсць прапановы ў горада", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Мікулёнак.

16 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2021
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Строительство Многодетные семьи Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме