https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Свіслачы здалі ў эксплуатацыю шматпавярховік: ключы атрымалі 37 шматдзетных сем`яў


24 снежня, быў афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю сяміпавярховы 56-кватэрны дом, у якім свае ўласныя «квадраты» цяпер маюць 37 шматдзетных сем’яў, астатнія — з ліку тых, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Як расказаў старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, для будаўніцтва жылля сем’і прыцягвалі крэдытныя рэсурсы агульным коштам каля 3,2 мільёнаў рублёў. Шматдзетныя сем’і будаваліся на ўмовах дзяржпадтрымкі: згодна ўказу №240 сем’ям з трыма дзецьмі гэты крэдыт будзе пагашаны субсідыяй дзяржавы ў памеры 95%, з чатырма — на ўсе 100%. Таксама 16 шматдзетных сямей рэалізавалі сваё права на датэрміновае права выкарыстанне мацярынскага капітала для таго, каб цалкам аплаціць кошт сваіх кватэр.

Суразмоўца таксама дадаў, што наваселле адзначаць і 8 грамадзян, якія атрымаюць кватэры ў якасці сацыяльнага жылля. Некалькі кватэр стануць арэнднымі.

Пабудовай шматпавярховіка займаўся ААТ «Гроднажылбуд», які справіўся з задачай хутка — усяго за паўгода.

Аляксандр Вярсоцкі падкрэсліў, што заданне па будаўніцтве жылля на 2020 год раёнам выканана, ёсць планы па ўводзе жылля і на наступны год — у прыватнасці, акцэнт у 2021-м зробяць на індывідуальным будаўніцтве. Плануецца распрацоўка праекта сядзібнай забудовы з інжынернымі сеткамі ў раёне вуліцы Гагарына ў райцэнтры.

Між іншым, рэалізацыя штогадовых планаў па будаўніцтве становіцца сур’ёзным штуршком да скарачэння адпаведнай чаргі. Па словах старшыні Свіслацкага райвыканкама, зараз на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца 561 чалавек, 82 з іх — са статусам шматдзетных.

Вольга Ануфрыева
Звязда, 24 снежня 2020
 
Дата публикации:24.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Строительство Свіслач Соцзащита в Беларуси Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме