https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка аб затрыманні тэрарыстычнай групы Аўтуховіча: калі б нашы хлопцы іх не накрылі, ох нам бы Новы год быў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 снежня падчас наведвання Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска прыгадаў аб нядаўнім затрыманні тэрарыстычнай групы Мікалая Аўтуховіча і адзначыў паспяховую работу спецслужбаў у спыненні адпаведнай супрацьпраўнай дзейнасці
"Нядаўна мы затрымалі групу Аўтуховіча. Цяпер мы іх усе каналы выкрылі. Яны везлі тонамі зброю праз Украіну, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - І калі б хлопцы нашы (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагарод неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох нам бы Новы год быў... Я яго (Аўтуховіча.), шчыра кажучы, недаацэньваў. Мне дакладваў Камітэт дзяржбяспекі. Ну, трэба, разбірайцеся з ім... Недаацэньваў. А вось калі вывернулі навыварат..."

"Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і пачалі ўжо ажыццяўляць. На тым і пагарэлі. Чэкісты з міліцыяй праводзілі гэту аперацыю. Ну проста малайцы! Дзякуй богу, што затрымалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пытанне спынення такой супрацьпраўнай дзейнасці трымаецца на строгім кантролі. "Ёсць некалькі груповачак яшчэ. Сваіх два-тры (чалавекі ў гэтых групоўках.) ёсць, адтуль (з-за мяжы.) прысылаюць нам. Праз Украіну. Праз Польшчу, Літву цяпер вельмі складана - граніцу закрылі наглуха. І з Украінай цяпер закрылі ўжо, мыш не прапаўзе. Праз Расію іншым разам пранікаюць, у нас граніцы няма. Але ўжо не тое. Мы гэта пытанне трымаем строга на кантролі".

25 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Терроризм Спецслужбы Автухович Криминал Цветные революции Гибридная война Национальная безопасность Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме