Беларусь і Фонд міжнароднага развіцця ОПЕК падпісалі крэдытнае пагадненне, якое прадугледжвае прадастаўленне краіне пазыкі ў суме $20 млн.
Згодна з умовамі крэдытнага пагаднення, сродкі пазыкі будуць накіраваны на рэалізацыю мер, звязаных з падтрымкай сістэмы аховы здароўя Беларусі, паляпшэннем патэнцыялу гэтай сферы, а таксама змяншэннем рызык у сувязі з COVID-19.
Фонд міжнароднага развіцця ОПЕК - міжнародны фінансавы інстытут, створаны ў 1976 годзе краінамі - членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (ОПЕК).
29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА