https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за суткі — 1923 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 3246 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 194 284 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1923 выпадкі.

175 147 чалавек больш не хварэе. За суткі выздаравелі 3246 пацыентаў.

Усяго праведзена 3 988 420 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1 424 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 83,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 20,2 млн заражаных, Індыя — больш за 10,2 млн, Бразілія — больш за 7,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 31 снежня 2020
 
Дата публикации:31.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:178
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме