https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі прыняў заяву ў сувязі з адабрэннем Сенатам Кангрэса ЗША законапраекта па Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
"21 снежня Сенат Кангрэса ЗША адобрыў законапраект па Беларусі, які ў парушэнне Статута Арганізацыі Аб`яднаных Нацый уяўляе сабой грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі, - гаворыцца ў заяве. - Амерыканскія заканадаўцы, прыкрываючыся адстойваннем правоў чалавека, спрабуюць аказаць непасрэдны націск на беларускія ўлады ў сітуацыі, калі ў саміх Злучаных Штатах да гэтага часу не спыняюцца бязлітасныя спрэчкі адносна вынікаў праведзеных прэзідэнцкіх выбараў. Абвяшчаючы ўласную манаполію на праўду, яны не жадаюць разабрацца ў падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне, і пачуць беларускіх парламентарыяў - голас праўды".

У заяве адзначаецца, што сусветная супольнасць безагаворачна прызнала Беларусь - суверэнную, стабільную і эканамічна развітую дзяржаву - сур`ёзным донарам рэгіянальнай бяспекі.

"Выклікае неўразуменне імкненне амерыканскіх сенатараў перашкодзіць развіццю адносін Беларусі і Расіі, умацаванню дружалюбных сувязей паміж народамі дзвюх краін, у той час як у самім амерыканскім грамадстве раскол усё паглыбляецца, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Амерыканскім заканадаўцам, якія праяўляюць "бацькоўскую руплівасць" аб беларускім народзе, трэба ўдзяліць увагу праблемам уласных выбаршчыкаў, асабліва ва ўмовах нарастаючай пандэміі COVID-19, абароне свабоды СМІ і свабоды выказвання думак у краіне і ў сваіх выбарчых акругах. Прыняцце антыбеларускага законапраекта стварае пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы".

24 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Санкции США Выборы Гибридная война Парламент Суверенитет Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме