https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бабруйску жанчына з нованароджаным дзіцем выпалі з акна шматпавярховіка


У Бабруйску жанчына з нованароджаным дзіцем выпалі з вакна шматпавярховіка, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
«Інцыдэнт адбыўся каля 23.00 24 снежня. Жанчына 1989 года нараджэння разам з нованароджаным дзіцем, якому было 8 дзён, выпалі з вакна на 7 паверсе», — адзначыла Анастасія Лаўрыновіч.

Маці ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

«Устаноўлена, што жанчына стаяла на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. У апошні час у яе назіраўся дэпрэсіўны стан», — падкрэсліла Анастасія Лаўрыновіч.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане».

Звязда, 28 снежня 2020
 
Дата публикации:28.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Бабруйск Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме