https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Лідзе зарэгістравалі тысячнага ў гэтым годзе нованароджанага


Хлопчык нарадзіўся ў сям’і маладых лідчан Веры і Максіма Звярко. Ён стаў тысячным нованароджаным, што з’явіліся на свет у гэтым годзе. Цікава, што і сам бацька Максім у 1989 годзе таксама меў такі ж самы круглы нумар пры нараджэнні ў сям’і ваеннаслужачага.
Шчаслівыя бацькі ўжо зарэгістравалі свайго першынца. Як расказала «Лідскай газеце» начальнік аддзела ЗАГС Лідскага райвыканкама Інна Бянкевіч, адпаведны запіс зроблены ў кнізе актаў рэгістрацыі пад нумарам 1000. Бацькам уручанае пасведчанне аб нараджэнні ва ўрачыстай абстаноўцы. 

Хлопчыка бацькі вырашылі назваць Яўгенам. Яго вага склала 3 кг 840 г, рост 54 см. Нараджэнне новага члена сям’і стала для Максіма і Веры новым этапам іх сямейнага жыцця. 

— Гэта для нас не толькі вялікая радасць, але і адказнасць, — кажуць маладыя бацькі. — Дзякуючы нараджэнню дзіцяці, адкрылася новая старонка нашага сумеснага жыцця, можна сказаць, што ў нас цяпер сапраўдная сям’я. Мы дапамагаем адно аднаму, падтрымліваем ва ўсім. У адносінах з’явілася больш павагі, даверу і клопату. Зараз ад нас залежыць, якім вырасце наш сын, кім ён стане ў будучым. 

Апошнія тры гады адзначаць нараджэнне тысячнага дзіцяці стала ў Лідзе добрай традыцыяй. Як правіла, гэта падзея прыпадае менавіта на снежань.

Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 28 снежня 2020
 
Дата публикации:28.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:178
 
Ключевые слова:
Ліда Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме