https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе спробы націску на Беларусь з`яўляюцца неправамернымі і бесперспектыўнымі


Аб гэтым гаворыцца ў заяве Нацыянальнага сходу ў сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі. Тэкст дакумента прадаставілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
"26 лістапада Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, якая чарговы раз мае шмат абвінавачанняў, заснаваных на скажэнні і тэндэнцыйнай ацэнцы падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне. Еўрапейскія парламентарыі пры гэтым быццам не чуюць меркавання большасці беларускіх грамадзян, якія зрабілі свой выбар і хочуць жыць у стабільнай і бяспечнай краіне.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь разглядае прыняцце рэзалюцыі як непрымальнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай і незалежнай дзяржавы. Змешчаныя ў ёй заклікі да прымянення санкцый ставяць пад пагрозу дасягнуты прагрэс у супрацоўніцтве Беларусі і ЕС, уключаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, - гаворыцца ў заяве. - Беларускія парламентарыі цвёрда ўпэўнены, што ўсе спробы націску на Беларусь і імкненне змяніць вектар развіцця дзяржавы з`яўляюцца неправамернымі і бесперспектыўнымі. Мы прадоўжым справу ўмацавання нашай краіны выключна ў інтарэсах беларускага народа".

23 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Суверенитет Парламент Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме