https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Хто туды трапіць?


У рэжыме анлайн у базе дадзеных МУС збіраюцца звесткі аб кожным удзельніку пратэстных акцый.
МУС стварыла картатэку ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Поўны сацыяльны партрэт, біяграфія і "заслугі" - так у эфіры тэлеканала апісалі звесткі пра ўдзельніка пратэстных акцый, якія будуць заносіцца ў базу дадзеных МУС. Туды ж трапяць і захапленні тых, хто апынуўся ў поле зроку міліцыі. Тут абяцаюць сабраць максімальную інфармацыю пра тых, хто "калі-небудзь прымаў або прымае ўдзел у беспарадках або бязмэтных хістаннях па сталіцы". Адміністратары Telegram-каналаў і ўдзельнікі чатаў - таксама ў зоне ўвагі.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня распавёў, што такая базы дадзеных патрэбна "для працы".

"Пасля падзей 9 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэнне аб стварэнні адзінай базы дадзеных па ўсёй рэспубліцы, якая б дазваляла ўлічваць інфармацыю аб гэтых асобах, якія былі затрыманыя альбо ідэнтыфікаваныя пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і ў далейшым выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для працы", - паведаміў Купчэня.

Як гэта працуе?

Да прыкладу, жыхар Брэста ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, прыехаў у Мінск, дзе таксама прыняў удзел у масавых акцыях. Калі яго затрымлівае міліцыя, яго правераць па гэтай базе.

"Такім чынам, гэты чалавек прымае ўдзел паўторна, гэта мае істотнае значэнне пры разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў судзе", - патлумачыў Аляксандр Купчэня.

Адзіная інфармацыйная картатэка МУС павінна дапамагчы ўзмацніць кантроль і меры рэагавання ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый, ствараць сацыяльны партрэт пратэстоўцаў, яна можа ў аўтаматычным рэжыме рыхтаваць статыстыку і справаздачы аб удзельніках акцый.

Тэхнічны рывок

Першы намеснік кіраўніка МУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка распавёў, што прэзідэнт, прызначаючы яго на пасаду, паставіў задачу аднавіць грамадскі парадак у краіне.

"У тэхнічным плане, вядома, мы ўжо ажыццявілі велізарны штуршок, можна сказаць рывок, які дазваляе гэтых грамадзян вызначаць і ў далейшым ажыццяўляць усе мерапрыемствы па прававых нормах пакарання паводле адміністрацыйнага кодэксу", - падзяліўся ён дасягненнямі.

У нядзелю, 21 снежня, у ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што ў Мінску было затрымана каля ста чалавек на несанкцыянаваных акцыях пратэсту.

Мінск, 21 снежня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:21.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме