"Мы павінны максімальна задзейнічаць патэнцыял міжнародных пляцовак і розных форм камунікацыі з замежнымі калегамі для адстойвання нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе складанасці, звязаныя з пандэміяй і пераводам большасці мерапрыемстваў у анлайн-рэжым, інтэнсіўнасць міжпарламенцкай дзейнасці не зніжалася.
"Мы актыўна задзейнічалі магчымасці міжпарламенцкага супрацоўніцтва для давядзення да парламентаў замежных краін, міжнароднай грамадскасці аб`ектыўнай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне. Адпаведныя сумесныя звароты спікераў палат Нацыянальнага сходу Беларусі былі накіраваны ў адрас кіраўніцтва парламентаў 27 краін - членаў Еўрапейскага саюза", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.
Ад імя кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў накіраваны пасланні ў адрас замежных калег-парламентарыяў з 44 краін.
Акрамя таго, прыняты шэраг афіцыйных заяў аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы ў сувязі з рэзалюцыямі, прынятымі адносна Беларусі.
"Любыя спробы знешняга націску на Рэспубліку Беларусь, дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі, дыктату і санкцый абсалютна недапушчальныя", - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
"Любыя спробы знешняга націску на Рэспубліку Беларусь, дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі, дыктату і санкцый абсалютна недапушчальныя", - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь па-ранейшаму прыхільна да шматвектарнага знешнепалітычнага курсу. У яго аснове - прынцыпы добрасуседства, павагі, узаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва і забеспячэння рэгіянальнай бяспекі.
"Наша пазіцыя нязменна - адкрыты, канструктыўны, раўнапраўны і сумленны дыялог, развіццё аб`яднальнага парадку дня, садзейнічанне гандлёва-эканамічным і гуманітарным сувязям, умацаванне даверу паміж народамі, - заявіў Уладзімір Андрэйчанка. - Менавіта ў такім духу ўзаемадзеяння з міжнароднай супольнасцю, у рэчышчы паслядоўнай і прадказальнай знешняй палітыкі вялася работа беларускіх парламентарыяў у Міжпарламенцкім саюзе, на мерапрыемствах Парламенцкай асамблеі АБСЕ".
Яшчэ адным напрамкам работы дэпутатаў было назіранне за выбарамі ў складзе місій наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама па лініі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса прынялі ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Таджыкістане і Малдове.
У студзені 2021 года плануецца ўдзел беларускіх парламентарыяў у міжнародным назіранні за датэрміновымі выбарамі Прэзідэнта ў Кыргызстане і парламенцкімі выбарамі ў Казахстане.
18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА