https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 135 008 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 113 375 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 135 008 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 684 выпадкі.

113 375 чалавек больш не хварэе.

Усяго праведзена 3 253 148 тэстаў на каранавірус. 

Памёр 1151 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 62 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 133 млн заражаных, Індыя — больш за 9 млн, Бразілія — больш за 6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 29 лістапада 2020
 
Дата публикации:29.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме