Усяго з месцаў пазбаўлення волі вызвалена каля 2,6 тыс. асуджаных, больш за 4,5 тыс. чалавек тэрмін пакарання скарочаны на адзін год. Пакрыццё шкоды пацярпелым склала больш за пяць мільёнаў рублёў.
Рэалізацыя Закона ажыццяўлялася з мая па лістапад ва ўзаемадзеянні з органамі пракуратуры, міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Амністыя ўжывалася толькі да людзей, якія станоўча характарызуюцца, а іх вызваленне не пацягнула пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі ў грамадстве.
Звязда, 3 снежня 2020