https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за суткі — 1 851 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2 422 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 152 453 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 851 выпадак.

129 950 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 422 пацыенты.

Усяго праведзена 3 487 468 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 230 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 68,5 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 15,5 млн заражаных, Індыя — больш за 9,7 млн, Бразілія — больш за 6,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 9 снежня 2020
 
Дата публикации:09.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме