https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За вывешванне незарэгістраванай сімволікі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць


Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«У выпадку паступлення ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльных РУУС Мінска заяў і паведамленняў грамадзян, а таксама пры непасрэдным выяўленні супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў фактаў размяшчэння на фасадах жылых дамоў, у тым ліку вокнах, балконах і лоджыях сцягоў бел-чырвона-белай каляроўкі, якія не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, дадзеныя факты будуць неадкладна фіксавацца для правядзення праверкі ў адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях», - распавялі ў ГУУС.

У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і ў прыватнасці арт.10 закона «Аб масавых мерапрыемствах» усё гэта трактуецца як правядзенне масавага мерапрыемства (пікетаванне).

«За што, у выпадку адсутнасці адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з ч.1 арт.23.34 КаАП прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30 БВ або адміністрацыйны арышт», — адзначылі праваахоўнікі.

На сёння у Мінску складзена больш за 20 адміністрацыйных пратаколаў за такое правапарушэнне, якія накіраваны ў суд для разгляду.

Звязда, 10 снежня 2020
 
Дата публикации:10.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Символика Беспорядки Уличные акции Массовые мероприятия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме