https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў


Аб гэтым паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксандр Вальфовіч пасля даклада кіраўніку дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, адпаведная работа была праведзена і ў Расіі. Цяпер план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў будзе вынесены на пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета СД, правядзенне якога плануецца ў снежні гэтага года.

Распрацоўкай плана прымянення РГВ займаліся генеральныя штабы Расіі і Беларусі з улікам прагнозу стратэгічнай і ваенна-палітычнай абстаноўкі. Як падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч, сумесная групоўка разглядаецца перш за ўсё як механізм стратэгічнага стрымлівання, а таксама і адлюстравання буйнамаштабнай агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы.

"У нас мірная дзяржава. Мы разглядаем толькі пытанні, звязаныя з абаронай нашай краіны. Зразумела, нікому яе не ўступім. Але прадугледжваем і ацэньваем, як будуць дзейнічаць магчымыя праціўнікі. Таму ўдакладнены варыянты дзеянняў зыходзячы з той інфармацыі, якой мы сёння валодаем, у тым ліку па парадку задзейнічання і раёнаў прымянення злучэнняў і часцей, якія прыходзяць з расійскага боку для выканання сумесных задач. У мінулым плане яны былі ў адных раёнах, у гэтым плане з улікам прагнозу абстаноўкі некалькі іншыя раёны, задачы", - растлумачыў ён.

У перапрацаваным плане таксама ўдакладнены баявы склад рэгіянальнай групоўкі войскаў.

"За пяць гадоў змянілася і структура, і тэхніка, і ўзбраенне, з`явіліся новыя ўзоры як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Мы не стаім на месцы, закупляем новыя ўзоры. Яны валодаюць больш магутнымі баявымі магчымасцямі. Упор робім на закупку ўзораў нашага ваенна-прамысловага комплексу, набываем і ў Расійскай Федэрацыі. Паколькі вырашаць нам задачы трэба будзе сумесна, разам з братамі расіянамі, таму і зброя ў нас павінна быць аднолькавая", - растлумачыў кіраўнік Генштаба.

Як паведамлялася, міністр абароны Віктар Хрэнін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксандр Вальфовіч сёння прадставілі Аляксандру Лукашэнку прапановы па перапрацоўцы плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.

Прэзідэнт нагадаў, што яшчэ раней былі дасягнуты дамоўленасці аб тым, каб асучасніць, актуалізаваць план прымянення сумеснай групоўкі войскаў з улікам сітуацыі на заходніх граніцах і ў свеце наогул.

"Сёння я хацеў бы пачуць, што новага ў сувязі з перапрацаванымі дакументамі і што трэба нам яшчэ зрабіць (калі неабходна), таму што нагнятанне абстаноўкі ідзе. Як бы мы тут ні заяўлялі, як бы нас ні заспакойвалі і кіраўніцтва ЗША, а цяпер і кіраўніцтва НАТА. Гавораць, апраўдваючыся, што не, гэта мы проста так трэніруемся. Але мы людзі ваенныя. Калі нават трэніруемся, то, значыць, для нечага. Таму нам супакойвацца нельга. Нават калі ў нас за спінай знаходзіцца сапраўды магутная армія, як кажуць, другая армія ў свеце, вельмі магутная. Але тым не менш нам супакойвацца нельга", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

10 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Вооружённыесилы Безопасность НАТО Россия Региональная группировка войск Военные учения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме