З сакавіка бягучага года ў сувязі з пандэміяй COVID-19 праводзіцца акцыя «Мы клапоцімся пра вас». Яна спрыяе таму, каб людзі з груп рызыкі змаглі паберагчы сябе і застацца дома. Адзінокія пажылыя людзі і інваліды 1-й і 2-й групы могуць скарыстацца паслугай бясплатнай дастаўкі прадуктаў, прадметаў першай неабходнасці, лекаў. Для гэтага ім трэба патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва свайго раёна або ў Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей і пакінуць адпаведную заяўку. На дапамогу гараджанам прыходзяць сацыяльныя работнікі цэнтраў, валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
— За час акцыі ў сталіцы выканана 6,6 тыс. заявак. У апошні час, па меры пагаршэння эпідсітуацыі, зваротаў стала больш, — адзначыла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.
Заяўкі прымаюць на гарачых лініях тэрытарыяльных цэнтраў у працоўныя і выхадныя дні з 09:00 да 18:00, цэнтра сям’і і дзяцей — кругласутачна.
Тэлефоны для заявак на дастаўку прадуктаў, лекаў, тавараў першай неабходнасці:
Завадскі раён +375 (17) 270-03-54, +375 (17) 304-01-74;
Ленінскі раён +375 (17) 317-48-23, +375 (17) 395-40-83;
Маскоўскі раён +375 (17) 372-31-14, +375 (17) 372-22-72;
Акцябрскі раён +375 (17) 358-74-24, +375 (17) 354-60-28;
Партызанскі раён +375 (17) 248-25-52;
Першамайскі раён +375 (17) 272-48-06, +375 (17) 255-61-89;
Савецкі раён +375 (17) 316-40-15, +375 (17) 234-47-68;
Фрунзенскі раён +375 (17) 396-98-01;
Цэнтральны раён +375 (17) 305-68-30, +375 (44) 778-96-89.
Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям`і і дзяцей: +375 (17) 317-32-32, +375 (29) 367-32-32 (А1), +375 (33) 603-32-32.
Звязда, 28 лістапада 2020