"Звычайна ў класічнай палітычнай сістэме ёсць эліта ўлады і эліта апазіцыі. І ёсць базавыя каштоўнасці, якія ў любым выпадку непарушныя для тых і для другіх. Ёсць нейкія супярэчнасці эканамічныя, ідэалагічныя. У гэтым такія палітычныя сілы адрозніваюцца. Але базавыя каштоўнасці, напрыклад, суверэнітэт краіны, геапалітычны выбар, - не бяруцца пад сумненне. У нашым выпадку ніякай апазіцыі няма. Ёсць лялькі ў руках замежных каардынуючых цэнтраў, якія, зразумела, ніякага ўласнага пункту гледжання не маюць. Усё, што яны агучваюць, укладзена ім у вушы тымі ці іншымі замежнымі палітыка-дыпламатычнымі коламі. А тое, што паміж сабой у іх намячаецца нейкая канкурэнцыя, то я гэта стаў бы, напэўна, адносіць да канкурэнцыі паміж палітычнымі коламі розных краін", - сказаў Аляксандр Шпакоўскі.
Палітолаг упэўнены, мы яшчэ ўбачым, што хтосьці з апазіцыянераў будзе займаць больш радыкальную пазіцыю, хтосьці - менш.
"Мы яшчэ ўбачым спробы вярнуцца ў Беларусь тых, у адносінах да каго тут не ўзбуджаны крымінальныя справы і будуецца легальны палітычны працэс. Але ставіцца да ўсяго гэтага з пункту гледжання суб`ектнасці саміх апазіцыянераў нельга. Гэта ўсё будуць тыя ці іншыя знешнія стратэгіі па ўмяшанні ва ўнутрыпалітычныя працэсы нашай краіны. На жаль, класічнай апазіцыі, як і класічнай палітычнай эліты, у нас за 30 гадоў пакуль не сфарміравалася. Магчыма, у будучым з`явяцца гэтыя працэсы разам са станаўленнем нармальнай палітычнай культуры, на што, уласна, і накіравана канстытуцыйная рэформа, якая анансавана кіраўніком дзяржавы", - адзначыў ён.

Аляксандр Шпакоўскі падкрэсліў, што любыя расколы ў апазіцыйным лагеры трэба трактаваць як праяўленне розных стратэгій замежных каардынуючых цэнтраў.
"А іх унутраныя ўстаноўкі і жаданні не маюць прынцыповага значэння. Мы ж усе разумеем, што трэба будзе - іх усіх разам збяруць, а будзе іншая палітычная сітуацыя - іх пачнуць раздзяляць. Калі палічаць неабходным, напрыклад, у палітычным плане абнуліць значэнне Ціханоўскай і вылучыць нейкую іншую фігуру. Латушка відавочна прэтэндуе на гэту ролю, дакладней тыя, хто працуе з ім. Але самі па сабе гэтыя фігуры не самастойныя", - дадаў ён.
30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА