https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Палёт чалавека - гэта толькі першы крок". Астраном аб перспектывах Беларусі ў даследаванні космасу


У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА астраном, дацэнт фізічнага факультэта МДУ (Расія) Уладзімір Сурдзін падзяліўся меркаваннем аб перспектывах Беларусі ў галіне даследавання космасу пасля адпраўкі першага беларускага касманаўта на МКС.
"Палёт чалавека ў космас - гэта толькі першы крок. На самай справе ён будзе патрабаваць і ўжо запатрабаваў новых тэхналогій, праграм для падрыхтоўкі людзей. І медыцына цяпер будзе нейкія экстрэмальныя пытанні вырашаць", - сказаў Уладзімір Сурдзін.

Астраном адзначыў, што касманаўт - гэта вельмі небяспечная прафесія. "Яна вельмі напружаная і патрабуе зусім нетрывіяльных здольнасцей. У тым ліку ад тых, хто рыхтуе касманаўтаў", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Сурдзін звярнуў увагу на такі напрамак, як касмічная медыцына. "Яна ж не толькі пра касманаўтаў клапоціцца. Гэта і падводнікі, і прадстаўнікі іншых небяспечных і напружаных службаў, якія ўвесь час звяртаюцца да касмічных медыкаў. Я спадзяюся, што ў Беларусі цяпер сканцэнтруецца супольнасць медыкаў экстрэмальнай работы. І яна спатрэбіцца не толькі для касманаўтыкі", - дадаў ён.

3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Космонавтика Исследования Медицина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме