https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ураду пастаўлена задача комплексна разгледзець пытанні падтрымкі шматдзетных сем`яў


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў у час наведвання "Гомсельмаша".
Прэзідэнта запыталі, як ён адносіцца да ініцыятывы скараціць працоўны дзень для аднаго са шматдзетных бацькоў да 7 гадзін у якасці альтэрнатывы дзеючай цяпер нормы аб дадатковым аплатным выхадным дні ў тыдні для гэтай катэгорыі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на вялікае значэнне пытанняў дэмаграфіі для развіцця любой краіны. "Самая вялікая праблема для нас сёння - гэта не "Гомсельмаш" і нават не кавід-пандэмія, мы гэта пройдзем, не хвалюйцеся, усіх вылечым, - сказаў Прэзідэнт. - Самая вялікая праблема - гэта насельніцтва. Калі кожная жанчына не народзіць дваіх-траіх, будзе як у Еўропе, Расіі, Украіне, якая за год амаль 200 тыс. страціла, дзе ідзе спад насельніцтва. Жыць не будзе каму праз паўстагоддзя".

Разумеючы гэта, у Беларусі прынялі меры для падтрымкі нараджальнасці і сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей. Асабліва адчувальныя меры дзейнічаюць для шматдзетных. У прыватнасці, працуе так праграма "Сямейны капітал". Прэзідэнт падкрэсліў, што яна добра сябе зарэкамендавала, таму пасля першых чатырох гадоў яе дзеянне прадаўжалі ўжо, а цяпер плануецца зрабіць яе пастаяннай.

"Я думаю, гэта застанецца назаўсёды. Нараджайце, богам прашу. Мы будзем знаходзіць гэтыя грошы - па $10 тыс. на кожнае дзіця пасля нараджэння двух дзяцей. Таму што гэта галоўнае. Не будзе дзяцей - не будзе працоўных, ніякая адукацыя тады не патрэбна, ніякія кампетэнцыі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанні падтрымкі шматдзетных сем`яў будуць комплексна разгледжаны на ўзроўні ўрада і парламента, каб прыняць рашэнне, як змяняць гэту сістэму ў будучым. Адно з важных пытанняў - адраснасць такой дапамогі і яе мэтавае выкарыстанне.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным абмеркаваць таксама магчымасць скарачэння водпуску па доглядзе дзіцяці, які ў Беларусі цяпер доўжыцца да дасягнення дзецьмі трох гадоў і з`яўляецца адным з самых працяглых у свеце.

"Гэтыя пытанні сабралі, і ва ўрад я нядаўна накіраваў, і дэпутатам - абмяркоўвайце, райцеся са сваімі выбаршчыкамі і потым прыйдзеце, унесяце Прэзідэнту, будзем прымаць рашэнні. Гэта значыць, мы не прынялі ні па адным пытанні рашэння, але гэтыя пытанні - на парадку дня. Зробім так, як лепш для людзей і для дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

20 лістапада 2020, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Семейный капитал Соцзащита в Беларуси Гомсельмаш Товары из Беларуси Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме