https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 110 455 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 92 843 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 110 455 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1098 выпадкаў. 

92 843 чалавекі больш не хварэюць.

Усяго праведзена 2 780 552 тэсты на каранавірус. 

Памерлі 1027 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 51,5 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,27 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 10,2 млн заражаных, Індыя — больш за 8,6 млн, Бразілія — больш за 5,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 12 лістапада  2020
 
Дата публикации:12.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме