https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У снежні ў РНПЦ трансфузіялогіі выпусцяць першыя ўзоры антыкавіднага імунаглабуліну


У РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій на аснове донарскай плазмы распрацоўваюць лекавы прэпарат — антыкавідны імунаглабулін.
Гэта досыць перспектыўны кірунак у барацьбе з каранавірусам, упэўнены дырэктар Цэнтра, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па трансфузіялогіі Фёдар Карпенка.

Сумесна з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі плануюцца дадатковыя даследаванні па пастаноўцы рэакцыі нейтралізацыі каранавіруса SARS-Cov-2, падчас якіх будзе ацэньвацца эфектыўнасць вырабленага лекавага прэпарата супраць жывой віруснай культуры.

«Мы ацэнім віруснейтралізуючае дзеянне імунаглабуліну ў параўнанні з плазмай. Эфект павінен апынуцца значна вышэй, паколькі пры вытворчасці лекавага сродку адбываецца канцэнтрацыя імунаглабулінаў. Больш за тое, прэпарат будзе пазбаўлены ад тых пабочных дзеянняў, якія магчымыя пры пераліванні плазмы», — адзначыў Фёдар Карпенка.

Ён растлумачыў, што для выкарыстання плазмы перахварэлых ёсць як паказанні, так і супрацьпаказанні. Напрыклад, яе нельга пераліваць пацыентам з хранічнай сардэчнай недастатковасцю, з пэўнымі параметрамі згусальнасці крыві. Антыкавідны імунаглабулін, як мяркуецца, будзе мець мінімальная колькасць супрацьпаказанняў.

— Па сутнасці, мы пакідаем адзін імунаглабулін, канцэнтруем яго, праводзім працэдуру патагенрэдукцыі, ультрафільтрацыі, стэрылізуючай фільтрацыі і атрымліваем універсальны прэпарат з мінімальнай колькасцю пабочных эфектаў і супрацьпаказанняў, — адзначыў Ф.Карпенка.

На сёння донарамі імуннай плазмы па ўсёй рэспубліцы сталі ўжо больш за 2,3 тыс. чалавек, якія адолелі каранавірус. Праведзена больш за 3,5 тыс. данацый. Многія людзі здаюць плазму па некалькі разоў. З прыходам другой хвалі каранавіруса донарскі рух зноў набірае актыўнасць.

Першыя прататыпы прэпарата з донарскай плазмы плануецца выпусціць у снежні.

Звязда, 15 лістапада 2020
 
Дата публикации:15.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Опытный образец Донорская плазма Исследование Коронавирус Эпидемия Вакцина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме