https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская ўлада рашуча абараняе інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную краіну і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву


Аб гэтым заявіў 3 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь перажывае няпросты перыяд, звязаны з абаронай свайго суверэнітэту, захаваннем стабільнай унутранай абстаноўкі і паглыбленнем грамадскага дыялогу. Паводле яго слоў, калейдаскоп падзей гэтага года стаў экзаменам не толькі для дзеючай улады, але і для ўсяго беларускага грамадства.

"Як кіраўнік дзяржавы адказна заяўляю, што мы можам эфектыўна процістаяць знешнім выклікам і пагрозам, забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць, не дапусціць грамадзянскага расколу і самавольства асобных радыкальных элементаў. Мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не сумняваецца, што беларусы маюць жаданне, волю і неабходны інструментарый для аднаўлення стабільнасці ў грамадстве на аснове балансу інтарэсаў, захавання спакойнага і бяспечнага жыцця.

"Мы гатовы да ўзаемадзеяння з усімі нашымі замежнымі партнёрамі, абмеркавання любых пытанняў супрацоўніцтва, уключаючы абмен думкамі аб сітуацыі ў Беларусі. Але толькі пры ўмове ўліку інтарэсаў бакоў і неўмяшання ва ўнутраныя справы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Посольство Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме