https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баскаў адказаў на абвінавачванні ў датычнасці да гібелі Бандарэнкі


Баскаў падкрэсліў, што не збіраецца пакідаць Беларусь, нягледзячы на пагрозы, якія паступаюць у адрас яго сям`і.
Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Дзмітрый Баскаў назваў абвінавачванні ў свой адрас у датычнасьці да смерці Рамана Бандарэнкі беспадстаўнымі, а іх з`яўленне звязаў з асабістай палітычнай пазіцыяй, вынікае з афіцыйнай заявы функцыянера на сайце ФХБ.

Увечары 11 лістапада ў двары дома па вуліцы Чарвякова (так званая "плошча Пераменаў") у Мінску адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі, якія вешалі стужкі, і асобамі, якія іх здымалі. У выніку канфлікту сур`ёзныя траўмы атрымаў Раман Бандарэнка, які памёр на наступны дзень у бальніцы. Telegram-каналы падазраюць, што падчас канфлікту ў двары знаходзіўся і кіраўнік ФХБ.

"Я гэта падкрэсліваю: абвінавачванняў у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення, нагодай для якіх паслужыла выключна мая грамадзянская пазіцыя, якая адрозніваецца ад чыіхсьці поглядаў", - заявіў Баскаў.

Ён дадаў, што ўсе "беспадстаўныя абвінавачванні" звязаныя выключна з яго грамадзянскай пазіцыяй, якую ён ніколі не хаваў і якая "разыходзіцца з пазіцыяй многіх" незалежных "журналістаў і пратэстна настроенай часткі грамадства".

"Больш за тое, менавіта гэтыя людзі прама зараз спрабуюць убачыць мяне там, дзе мяне не было і няма, нават у нейкіх аэрапортах, самалётах ці адразу некалькіх гарадах і краінах адначасова. Беларусь - мая Радзіма, гэта выдатная краіна, у якой я нарадзіўся і заўсёды буду жыць", - працягнуў ён.

Баскаў адзначыў, што пагрозы, якія паступаюць у адрас яго сям`і, толькі ўмацоўваюць цвёрдасць яго перакананняў.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Генпракуратуры расследаваць абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Мінск, 17 лістапада 2020
Sputnik
 
Дата публикации:17.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Роман Бондаренко Цветные революции Беспорядки Дмитрий Басков Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме