https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узбуджана крымінальная справа па факце масавых беспарадкаў 1 лістапада ў Мінску


Аб гэтым паведаміў Следчы камітэт у тэлеграм-канале. Падазраваным па справе прызнаны 231 чалавек.
Па дадзеных следства, 1 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманыя некалькі сотняў грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне работы транспарту і арганізацый. Таксама пашкоджаныя аб`екты гарадской інфраструктуры і аўтамабіль органаў унутраных спраў.

Узбуджана крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Падазраваным па справе прызнаны 231 чалавек, яны дапытаныя пра абставіны здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.

Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне іншых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

Звязда, 2 лістапада 2020
 
Дата публикации:02.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Мінск Беспорядки Уличные акции Цветные революции Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме