https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску п`яны мужчына пагражаў пісталетам сям`і з дзіцём


П`яны мінчанін на вуліцы пагражаў пісталетам сям`і з дзіцём, гаворыцца ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.
Інцыдэнт адбыўся днём 25 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Кунцаўшчына пасля таго, як мінак умяшаўся ў канфлікт паміж парай і спрабаваў абараніць жанчыну. У адказ мужчына дастаў пісталет, накіраваў яго на сям`ю мінака, а затым паспрабаваў уцячы. На месца была выкліканая міліцыя.

Супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы МУС па прыкметах затрымалі агрэсара. Пры спробе схавацца 39-гадовы мінчанін выкінуў пнеўматычны пісталет у кусты. У яго куртцы праваахоўнікі знайшлі нож. Паводле яго слоў, ён калекцыянуе халодную зброю.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Раней мужчына быў судзімы за крадзяжы, крадзеж і рабаванне. У момант здзяйснення злачынства ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап`янення (больш за 2 праміле).

Звязда, 28 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:28.10.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Криминал Правопорядок Оружие Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме