https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іван Тэртэль назначаны старшынёй КДБ Беларусі


Іван Тэртэль, які да гэтага часу кіраваў Камітэтам дзяржкантролю, назначаны старшынёй КДБ Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў 3 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Выконваць абавязкі старшыні КДК будзе Васіль Герасімаў, да цяперашняга часу - першы намеснік старшыні гэтага ведамства.

"Што датычыцца Камітэта дзяржаўнага кантролю, зразумела, не вельмі хацелася б зрываць Івана Станіслававіча з гэтай пасады. Тым больш ён пачаў добра гэту работу, і гэта нават людзі адзначылі, не толькі я. Ён не разумеў, чаму я ў яго часта пытаю, як працуе першы намеснік, калі ён асабліва быў у камандзіроўцы ў Гродне. Але я якраз цікавіўся яго меркаваннем. І ён заўсёды адзначаў, што Герасімаў - здольны кіраўнік, памочнікам быў, ведае і гаспадарку народную, і іншае, працаваць ён можа. Напэўна, гэта так. Але давядзецца паціху даказваць яшчэ, што Камітэт дзяржкантролю ў моцных руках", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кіраўніцтву КДБ і КДК давядзецца працаваць разам па некаторых напрамках, асабліва па пытаннях барацьбы з карупцыяй, фінансавымі правапарушэннямі і злачынствамі, казнакрадствам. Гэта звязана з тым, што бюджэт, дзяржаўная ўласнасць і ўласнасць наогул знаходзяцца ў полі зроку Камітэта дзяржкантролю, але адпаведная праблематыка недалёка і ад Камітэта дзяржбяспекі. "Тут павінна быць вельмі добрая счэпка ў вас, каб не было ніякіх паўтораў, і работа была больш эфектыўнай", - падкрэсліў беларускі лідар.

Больш таго, кіраўнік дзяржавы заявіў, што Камітэту дзяржкантролю трэба ўзяць на сябе некаторыя функцыі і паўнамоцтвы, якія заўсёды цягнуў на сабе Камітэт дзяржбяспекі. "Трэба вызваліць КДБ ад неўласцівых яму функцый. Думаю, ён заўсёды будзе вачыма, вушамі для Камітэта дзяржаўнага кантролю па асноўных пытаннях дзейнасці. А асноўны цяжар па расследаванні, вядзенні гэтых спраў, давядзенні да суда разам з пракурорам - гэтым будзе займацца Камітэт дзяржкантролю. Таму вось гэта звязка для мяне вельмі важная ў нашай дзяржаве. У гэтым напрамку вам давядзецца перафармаціраваць дзейнасць і Камітэта дзяржбяспекі, і Камітэта дзяржкантролю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што Валерый Вакульчык, які кіраваў КДБ, а цяпер узначаліў Дзяржсакратарыят Савета бяспекі, добра ведае і інфармаваны па гэтых пытаннях. "І будзе разам з кіраўніком Адміністрацыі (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка таксама раней працаваў на кіруючай пасадзе ў КДК.) добрай для вас падмогай, накіравальным ядром, яны заўсёды дадуць грунтоўную, патрэбную параду і арганізуюць пры неабходнасці работу", - адзначыў Прэзідэнт.

3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:84
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Госконтроль Кадровые перестановки Иван Тертель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме