"Наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным знешнім і ўнутраным націскам. Раскручаны пратэст прыўнесены звонку з выкарыстаннем цэнтраў псіхалагічнага ўздзеяння. Нас прадаўжаюць выпрабоўваць на трываласць, ставяць пад небывалую інфармацыйную агрэсію. Але лёс Беларусі павінен і будзе вырашацца не на вулічных акцыях пры сумніўным знешнім пасрэдніцтве, а самімі беларусамі, цывілізавана і строга ў прававым полі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, сітуацыя, якая склалася, у значнай ступені вызначае характар работы дэпутатаў у выбарчых акругах. "І мы выразна бачым тыя праблемы, якія ў першую чаргу хвалююць грамадзян. У фокусе ўвагі дэпутатаў павінны быць пытанні занятасці, стварэння новых працоўных месцаў, выплаты зарплат, пенсій, сацыяльных дапамог. Нельга аслабляць работу па барацьбе з каранавірусам. У падтрымцы па-ранейшаму маюць патрэбу сацыяльна слабаабароненыя катэгорыі насельніцтва - інваліды, адзінокія пажылыя людзі, шматдзетныя сем`і", - сказаў спікер.
Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што сёння як ніколі важна прыслухоўвацца да грамадскіх ініцыятыў на месцах і знаходзіць агульную мову з моладдзю. Бо менавіта яна не заўсёды можа аб`ектыўна ацаніць тыя дзеянні, на якія яе штурхаюць.
"Але ў цэлым беларусы ў пераважнай большасці рэалістычна ацэньваюць сітуацыю і адказна выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Яны галасавалі за сваё права жыць у суверэннай краіне, спакойна працаваць і самастойна вызначаць сваю будучыню. Сёння ўсе патрыёты Беларусі незалежна ад сваіх палітычных поглядаў павінны з`яднацца вакол самых важных для нас каштоўнасцей. А гэта - мір і згода, незалежнасць і сацыяльны дабрабыт. Парламентарыі абавязаны прыкласці ўсе намаганні для дасягнення гэтай мэты", - рэзюмаваў ён.
2 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА