https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыюе ўвядзенне адказнасці за наўмыснае ўцягванне дзяцей у пратэстную дзейнасць


Пра гэта паведаміў 2 кастрычніка першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.
«Мы выступілі з ініцыятывай па ўвядзенні адміністрацыйнай адказнасці бацькоў за наўмыснае ўцягванне дзяцей у пратэстную дзейнасць, незаконныя масавыя мерапрыемствы. Гэта складае пагрозу не дзяржаве, а дзецям, якіх неразумныя бацькі спрабуюць да гэтай справы падвесці», — сказаў Генадзь Казакевіч. Паводле яго слоў, МУС таксама выступае ў цэлым за ўзмацненне адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.

Генадзь Казакевіч адзначыў, што на пратэстныя акцыі вельмі многія грамадзяне прыходзяць са сваімі дзецьмі. Паводле яго слоў, ёсць нават «выключна цынічныя» ўчынкі, калі бацькі выстаўляюць сваіх дзяцей перад міліцэйскімі кардонамі. Прадстаўнік МУС адзначыў, што шматтысячны натоўп лёгка можа стаць некіруемым, і тады ў першую чаргу пацерпяць дзеці.

«Забяспечыць бяспеку дзіцяці ў такой сітуацыі немагчыма. Любое хістанне натоўпу — і гэтыя дзеці будуць проста размазаныя. Хтосьці з бацькоў пра гэта думае?» — спытаў першы намеснік міністра.

Звязда, 2 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:02.10.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Безопасность Уличные акции Цветные революции Гибридная война Несанкционированные митинги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме