https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзень судовага эксперта будуць адзначаць у Беларусі 22 красавіка


Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Свята будуць адзначаць 22 красавіка. Гэта дзень падпісання кіраўніком дзяржавы ў 2013 годзе ўказа аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння прэстыжу прафесіі судовага эксперта, замацавання і развіцця традыцый у сферы судова-экспертнай дзейнасці, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў заснаваны ўказам прэзідэнта № 202 ад 22 красавіка 2013 года з мэтай стварэння ўмоў забеспячэння незалежнасці экспертнай дзейнасці і павышэння яе эфектыўнасці. Пачаў сваю дзейнасць 1 ліпеня 2013 года. Структура створаная на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:547
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси День судового эксперта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме