Курс валютпокупкапродажа
USD371.3372.98
EUR420.8423.72
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 26 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 снежня

У 1936 годзе была прынята сталінская Канстытуцыя СССР.

Хто нарадзіўся 5 снежня

1867 год: Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1886 год: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Фёдар Цютчаў, рускі паэт Афанасій Афанасьевіч Фет, амерыканскі мультыплікатар Уолт Дысней, іспанскі оперны спявак Хасэ Карэрас і французская спявачка Патрысія Каас.

5 снежня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога Пракопія Чытальніка, у народзе свята насіла імя Пракоп`еў дзень.

Казалі: "Прыйшоў Пракоп, разрыў сугроб, па снезе ступае, дарогу капае". Да гэтага дня, як правіла, ужо ўстанаўліваўся добры санны шлях. Калі снега было шмат, вяскоўцы ставілі на дарогах тычкі – адмысловыя знакі, якія паказвалі шлях гандлярам і падарожнікам. Рабілі іх з палак з анучкай або саломай уверсе.

Калі на Пракопа цёпла, варта чакаць доўгую і снежную зіму. Каля вёскі бачылі ваўкоў – зіма будзе халодная. Калі марозна, але ў палонцы вада вышэй за ўзровень лёду, будзе адліга.

Sputnik, 5 снежня 2018
 
Дата публикации:05.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме