Курс валютпокупкапродажа
USD377.3379.25
EUR427.3430.25
RUR5.736.33
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Які сёння дзень: 10 лютага 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 324 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 лютага

У 1921 годзе ў складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
У 1927 годзе ў Мінску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
У 1940 гаду пачаўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй.

Хто нарадзіўся 10 лютага

1882 год: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік.
1868 год: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
1942 год: Алег Чыркун, беларускі кампазітар.
1943 год: Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі паэт Барыс Пастарнак і нямецкі пісьменнік Бертальд Брэхт.

10 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яфрэма Сірына, які лічыцца заступнікам насякомых. У гэты дзень нельга было забіваць дома ніякіх казурак, каб дамавік не пакрыўдзіўся.

У народзе Яфрэмаў дзень лічыўся днём дамавіка. Па павер`ях, дамавік жыве за печчу, калі яму пакідаць пачастункі, ён дапамагае гаспадарам і ў доме лад, калі ж пакрыўдзіць дамавіка, ён можа шкодзіць і нават сысці з хаты. Нікому не хацелася застацца без аховы дамашняга духа, таму нават калі людзі пераязджалі, яны "запрашалі" дамавіка ў новую хату.

Калі ў гэты дзень дзьме вецер, лета будзе сырое. Лес чарнее да адлігі.

Sputnik, 10 лютага 2019
 
Дата публикации:10.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме