https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 сакавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 287 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 сакавіка

У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.

Хто нарадзіўся 18 сакавіка

1983 год: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.

18 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.

Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.

Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.

Sputnik, 18 сакавіка 2019
 
Дата публикации:18.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Календарь Март Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме